Гісторыя ўстановы

У 1983 годзе ў горадзе Бабруйску была адкрыта дзіцячая дашкольная ўстанова Яслі-сад №72, якая знаходзілася ў распараджэнні РУП БШК «Белшына» да 2002г.

Месца знаходжання ўстановы: 213810, Магілёўская вобласць, горад Бабруйск, вуліца Гагарына, д. 29.

ДУА размешчана ў тыпавым 2-х павярховым будынку, разлічана на 14 груп. Праектная магутнасць: 320 дзяцей дашкольнага ўзросту.

Рэжым працы ўстановы 10,5 гадзін (07.00-17.30).

Рашэннем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30 траўня 2002г. № 11-8 установа была перададзена на баланс аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска.

З 01.01.2007 года дашкольная ўстанова перайшла ў новы статус Яслі-сад № 72 "Залатая рыбка" з паглыбленым напрамкам у рабоце (мастацка-эстэтычны).

Рашэннем Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 10 снежня 2009г. № 24-44 у выніку рэарганізацыі аддзела адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска на базе – Яслі-сад № 72 з паглыбленым напрамкам у працы (мастацка-эстэтычнае) створана дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 72 г. Бабруйска».

Прадметам дзейнасці Установы з'яўляецца рэалізацыя адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Асноўнай мэтай дзейнасці з'яўляецца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбнасцямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Асноўнымі задачамі з'яўляюцца:

- забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;

- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

- выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;

- забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;

- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

- ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Цяпер ва ўстанове функцыянуе 7 груп, ёсць басейн, музычная і фізкультурная залы.